Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл у Італіі намагаецца вярнуць рэлігійны турызм і пілігрымкі

Пасля пандэмічных абмежаванняў Касцёл у Італіі спадзяецца на вяртанне рэлігійнага турызму і паломніцкага жыцця. Праект Ora Viene il Bello (Час на прыгажосць) прапанаваў мясцовы епіскапат.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кожны чацвер да 17 верасня 2021 г. ва ўсёй Італіі будуць праходзіць набажэнствы, культурныя ініцыятывы і спартыўныя мерапрыемствы. Інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце пад хэштэгамі Hope&Pray, Hope&Walk, Hope&Place, Hope&Welcome, Hope&Play.

Старт праекту Ora Viene il Bello 1 чэрвеня 2021 г. дала ініцыятыва Ноч санктуарыяў.

Той, хто ў якасці пілігрыма прыбудзе ў вызначаныя епіскапатам санктуарыі, зможа атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная св. Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца). Адпаведны дэкрэт падпісаў Вялікі пэнітэнцыярый, кардынал Маўра П'ячэнца. Атрыманне адпусту будзе звязана з праходам праз Браму надзеі, адчыненую ў кожным храме, што ўдзельнічае ў ініцыятыве.
 

03 чэрвеня 2021, 12:13