Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Поўны адпуст для заручаных, якія разам моляцца на ружанцы

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця апублікавала разважанні да ружанцовай малітвы для заручаных. Яна заклікала іх у чэрвені разам маліцца на ружанцы і атрымаць поўны адпуст.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб магчымасці атрымання адпусту гаворыцца ў дэкрэце Апостальскай пэнітэнцыярыі, прымеркаваным да Юбілейнага года св. Юзафа.

Разважанні, апублікаваныя на старонцы Дыкастэрыі, перакладзены на 5 моў. Жаніх і нявеста змогуць атрымаць поўны адпуст падчас кожнага ружанцовага набажэнства (не абавязкова з выкарыстаннем ватыканскіх разважанняў) пры звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная св. Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца).

Юбілейны год у гонар св. Юзафа праходзіць у Каталіцкім Касцёле з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г.
 

01 чэрвеня 2021, 13:10