Вэбінар аб ролі Яна Паўла ІІ ў адраджэнні Касцёла ў СССР
Ян Глінскі - Vatican News
Нагодай стала 30-я гадавіна падпісання так званага Белавежскага пагаднення, што азначала канец існавання СССР і з’яўленне 15 незалежных краін.
Падчас сустрэчы будзе прадстаўлены другі том калектыўнага 1200-старонкавага даследавання Ян Павел II і Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе і ў краінах, якія паўсталі ў выніку яго распаду, што выйшаў у выдавецтве Gabrielli. Першы том апублікавалі ў 2020 г., ён быў прысвечаны адносінам Яна Паўла ІІ з Касцёламі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Рэдактарам выступіў кс. Ян Мікрут, дэкан Факультэта гісторыі і культурных каштоўнасцей Касцёла ў Грыгарыянскім універсітэце.
На прэзентацыі будуць прысутнічаць кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў, і кардынал Сігітас Тамкявічус, арцыбіскуп-эмерыт Каўнаскі. Мадэратарам сустрэчы будзе італьянская журналістка Анджэла Амбражэці – дырэктар міжнароднага каталіцкага агенцтва ACI Stampa.
Змены, аб якіх пойдзе гаворка падчас вэбінара, прыпалі на сярэдзіну пантыфікату св. Яна Паўла ІІ, які не толькі быў іх сведкам, але і ў значнай ступені сааўтарам. Ён здзейсніў пяць Апостальскіх падарожжаў у восем постсавецкіх краін: Літву, Латвію і Эстонію (1993), Грузію (1999), Украіну (2001), Казахстан і Арменію (2001), а таксама Азербайджан (2002).
У анлайн-сустрэчы могуць прыняць удзел усе жадаючыя пасля абавязковай рэгістрацыі па спасылцы.