Біскупы Японіі баяцца “халоднай вайны” паміж Кітаем і ЗША
Ян Глінскі - Vatican News
Малітоўная кампанія “Абаронім кожнае жыццё” распачнецца 6 жніўня 2021 г. і стане працягам тэмы папскага візіту ў 2019 г. Тады Францішак назваў “маральным абавязкам” ліквідацыю любога роду атамнай зброі.
“Акрамя ўзброеных канфліктаў і пакут бежанцаў па ўсім свеце, “новая халодная вайна” паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем аказвае значны негатыўны ўплыў на палітычную і эканамічную стабільнасць міжнароднай супольнасці”, - сцвердзіў старшыня біскупскай канферэнцыі, арцыбіскуп Джозэф Міцуакі Такамі ў пасланні, апублікаваным 28 ліпеня 2021 г. на сайце епіскапату Японіі.
Мітрапаліт узгадаў М’янму і Афганістан як прыклад краін, у якіх трываюць узброеныя канфлікты і сур’ёзна парушаюцца правы чалавека. Японскі іерарх з жалем адзначыў, што ядзерныя дзяржавы, у тым ліку і Японія, байкатуюць міжнародную Дамову аб забароне ядзернай зброі, якая пачала дзейнічаць у студзені 2017 г.
6 жніўня 1945 г. амерыканскі бамбардзіроўшчык B-29 Enola Gay скінуў атамную бомбу на горад Хірасіма. 80 тыс. чалавек загінулі адразу, дзясяткі тысяч людзей страцілі жыццё пазней з прычыны прамянёвай хваробы. 9 жніўня на Нагасакі была скінута чарговая атамная бомба, у выніку чаго загінулі 40 тыс. чалавек.