Пошук

Імша паводле надзвычайнага абраду. Ілюстрацыйнае фота Імша паводле надзвычайнага абраду. Ілюстрацыйнае фота 

Брацтва св. Пятра пра новыя правілы адносна старажытнай літургіі

Святарскае брацтва св. Пятра адрэагавала на перагляд Пантыфікам парадку выкарыстання перадсаборнага імшала і надзяленне большымі паўнамоцтвамі ў гэтым пытанні дыяцэзіяльных біскупаў.

Ян Глінскі - Vatican News

Брацтва абнародавала паведамленне, у якім гаворыць пра жаданне надалей захоўваць вернасць сваім канстытуцыям і харызме. Кіраўнікі супольнасці сцвярджаюць, што апостальскі ліст Traditionis Custodes быў для іх нечаканасцю. Супольнасць, як адзначаецца ў тэксце, заўсёды кіравалася навучаннем Касцёла і захоўвала вернасць Пантыфіку, а яе канстытуцыі адпавядаюць саборнаму навучанню.

Настаяцелі не хаваюць свайго засмучэння з прычыны папрокаў, скіраваных да асяроддзя, дзе цэлебруюць перадсаборную літургію. Адначасова яны здзіўлены, чаму нічога не згадваецца пра плён іх апостальства, шматлікія навяртанні, якія адбыліся дзякуючы старажытнай літургіі, пра тое, што іх супольнасці часта маладыя і дынамічныя, што з іх выйшла шмат сужэнстваў, а таксама пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця.

Брацтва св. Пятра было заснавана ў 1988 г. паводле рашэння Яна Паўла ІІ, каб вернікі, прывязаныя да перадсаборнай літургіі, маглі заставацца ў еднасці з Касцёлам.
 

24 ліпеня 2021, 12:01