Падчас біскупскага пасвячэння кс. Лі Хуэя Падчас біскупскага пасвячэння кс. Лі Хуэя  

Кітай: пяты біскуп пасля падпісання ватыканска-кітайскай дамовы

49-гадовы кс. Лі Хуэй стаў біскупам-каад’ютарам кітайскай дыяцэзіі Пінлян, у правінцыі Ганьсу. Аб пасвячэнні, згоду на якое даў Папа, паведаміла 28 ліпеня 2021 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як адзначаецца ў афіцыйным тэксце, ён стаў "пятым кітайскім біскупам, прызначаным і пасвячаным у адпаведнасці з палажэннямі Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў у Кітаі".

Урачыстую літургію ў катэдры Пінляна ўзначаліў арцыбіскуп Куньмінскі Ма Інлінь, старшыня Кітайскай біскупскай рады і віцэ-старшыня “ўрадавай” Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў.

Трэба нагадаць, што кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін неаднаразова падкрэсліваў, што пагадненне с КНР мае душпастырскі характар і тычыцца толькі прызначэння біскупаў. Ён адзначаў пры гэтым, што Святы Пасад не заплюшчвае вочы на абмежаванні рэлігійнай свабодай у Кітаі.
 

29 ліпеня 2021, 11:59