Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Славакія: крыж з знішчанага стыхіяй храма падчас папскага візіту

Крыж з брусоў з даху касцёла ў Мараўскай Новай Весе ў Чэхіі, знішчанага ў выніку нядаўняга тарнада, будзе змешчаны на подыуме, з якога выступіць Францішак падчас вераснёўскага візіту ў Славакію.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Для вырабу круцыфікса будуць выкарыстаны два брусы даўжынёй шэсць і тры метры.

У выніку моцных бур і тарнада, якія прайшлі на поўдні Маравіі 24 чэрвеня 2021 г., загінулі як мінімум 3 чалавекі і 200 атрымалі раненні. Былі цалкам разбураны дзве вёскі.

Папа запэўніў у сваёй салідарнасці з народам паўднёва-ўсходняй Чэхіі. “Малюся за загінулых і параненых, а таксама за тых, хто мусіў пакінуць свае моцна пашкоджаныя дамы”, - сказаў Францішак 27 чэрвеня 2021 г. пасля малітвы Анёл Панскі.

Пантыфік будзе знаходзіцца ў Славакіі з 12 па 15 верасня 2021 г. Ён наведае Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін.
 

20 ліпеня 2021, 11:58