Laudato sì – новая назва каталіцкага экалагічнага руху
Ян Глінскі - Vatican News
Мэта арганізацыі, заснаванне якой у 2015 г. натхніла папская энцыкліка, – спрыяць большаму клопату пра супольны дом і кліматычна-экалагічную справядлівасці.
“Новая назва лепш перадае місію экалагічнага навяртання, якая характарызуе наш рух, і з’яўляецца нечым большым, чым проста барацьбой з кліматычнымі зменамі”, - сцвердзіў Томас Інсуа, заснавальнік і выканаўчы дырэктар Руху Laudato sì, справа якога аб’ядноўвае звыш 800 арганізацый ва ўсім свеце.
Энцыкліка Laudato sì, як нагадаў экалагічны актывіст, ад пачатку з’яўлялася фундаментам для ўсіх ініцыятыў Руху. На дадзеным этапе арганізацыя суправаджае два буйныя саміты ААН на тэму клімату і біяразнастайнасці. Узгадваючы нядаўнія пажары на Сардзініі, наступствы паводак у Германіі і вялікую засуху на Мадагаскары, ён падкрэсліў, што “крык зямлі і бедных усё мацнейшы”, а планета патрабуе “канкрэтных дзеянняў”.
Томас Інсуа ўпэўнены, што ўратаваць свет ад экалагічнай катастрофы можна толькі супольнымі намаганнямі, а таму ў дзейнасці, накіраванай на ахову навакольнага асяроддзя, павінны прымаць удзел таксама члены Каталіцкага Касцёла, а тэма інтэгральнай экалогіі павінна прысутнічаць у жыцці парафій.