Лагатып сеткі Talitha Kum Лагатып сеткі Talitha Kum 

Манахіні распачынаюць кампанію супраць гандлю людзьмі

Каля 3 тыс. каталіцкіх манахінь і валанцёраў пачынаюць кампанію супраць гандлю людзьмі ў свеце, звязаную з рашучай і доўгатэрміновай барацьбой з сістэмнымі прычынамі феномену.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Надзвычай важна, каб кіраўніцтва ўсіх краін свету давала ахвярам гандлю людзьмі доступ да адукацыі, працы, правасуддзя і аховы здароўя, - заявілі прадстаўнікі сеткі Talitha Kum 22 ліпеня 2021 г. у Рыме. Нагодай для новага звароту стаў Міжнародны дзень барацьбы з гандлем людзьмі, які прыпадае на 30 ліпеня.

Talitha Kum уключае 50 арганізацый у 90 краінах свету. У 2020 г. сетка аказала дапамогу 17 тыс. ахвяр гандлю людзьмі, каля 170 тыс. чалавек былі праінфармаваны пра рызыкі і праблемы.

Згодна з глабальным дакладам ААН (Global Report on Tracking in Persons 2020), апублікаваным вясной, у 2018 г. у свеце было афіцыйна зарэгістравана каля 50 тыс. выпадкаў гандлю людзьмі. Аднак Арганізацыя Аб'яднаных Нацый мяркуе, што колькасць незарэгістраваных выпадкаў вялікая. Усё часцей ахвярамі становяцца дзеці.
 

23 ліпеня 2021, 12:26