Аўстралійскі епіскапат за большы ўклад ва ўстойлівае развіццё
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Епіскапат разважае на тэму Крык Зямлі – крык бедных. У тэксце змешчаны сямігадовы план Касцёла ў Аўстраліі па дасягненні мэт, вызначаных Папам. Пра гэта ў інтэрв'ю Vatican News паведаміў кіраўнік камісіі епіскапату па сацыяльнай справядлівасці, місіі і служэнню, біскуп Вінсэнт Лонг Ван Нгуэн.
“Мы перажываем экалагічны крызіс, і Францішак жадае, каб увесь Касцёл на глабальным узроўні дзейнічаў без прамаруджання. У Аўстраліі манаскія кангрэгацыі, школы і арганізацыі ўжо даўно працуюць над экалагічнымі праблемамі. Хачу падзякаваць ім і заклікаць усе каталіцкая супольнасць далучыцца да іх”, - сказаў іерарх.
Аўстралійскія біскупы лічаць, што каталіцкія супольнасці павінны “адпавядаць прынцыпам устойлівага развіцця ў духу цэласнай экалогіі”. Для гэтага неабходна “адкрыць для сябе таямнічасць Стварэння”, распазнаючы Боскую прысутнасць у свеце. Епіскапат заклікаў да “глыбокага навяртання, выяўленага ў новым ладзе жыцця, як асабістага, так і калектыўнага”.
“Мы павінны пачаць думаць, адчуваць, разумець і жыць па-новаму. Спадзяюся, што гэты дакумент будзе садзейнічаць яшчэ больш глыбокаму і эфектыўнаму хрысціянскаму адказу на надзённы плач зямлі і бедных”, - адзначыў біскуп Лонг.
У дэкларацыі аўстралійскага епіскапату ўтрымліваецца заклік да сем'яў, школ, парафій, дыяцэзій і арганізацый далучыцца да біскупаў у падпісанні Платформы дзеянняў Laudato si', створанай па ініцыятыве ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, дзе збіраюцца ідэі для ажыццяўлення “экалагічнага навяртання”.