Лагатып Платформы дзеянняў Laudato si' Лагатып Платформы дзеянняў Laudato si' 

Аўстралійскі епіскапат за большы ўклад ва ўстойлівае развіццё

Біскупы Аўстраліі лічаць, што мясцовы Касцёл павінен больш рабіць для ўстойлівага развіцця. Яны апублікавалі штогадовы дакумент, прысвечаны сацыяльнай справядлівасці, які сёлета натхніў змест энцыклікі Laudato si’.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Епіскапат разважае на тэму Крык Зямлі – крык бедных. У тэксце змешчаны сямігадовы план Касцёла ў Аўстраліі па дасягненні мэт, вызначаных Папам. Пра гэта ў інтэрв'ю Vatican News паведаміў кіраўнік камісіі епіскапату па сацыяльнай справядлівасці, місіі і служэнню, біскуп Вінсэнт Лонг Ван Нгуэн.

“Мы перажываем экалагічны крызіс, і Францішак жадае, каб увесь Касцёл на глабальным узроўні дзейнічаў без прамаруджання. У Аўстраліі манаскія кангрэгацыі, школы і арганізацыі ўжо даўно працуюць над экалагічнымі праблемамі. Хачу падзякаваць ім і заклікаць усе каталіцкая супольнасць далучыцца да іх”, - сказаў іерарх.

Аўстралійскія біскупы лічаць, што каталіцкія супольнасці павінны “адпавядаць прынцыпам устойлівага развіцця ў духу цэласнай экалогіі”. Для гэтага неабходна “адкрыць для сябе таямнічасць Стварэння”, распазнаючы Боскую прысутнасць у свеце. Епіскапат заклікаў да “глыбокага навяртання, выяўленага ў новым ладзе жыцця, як асабістага, так і калектыўнага”.

“Мы павінны пачаць думаць, адчуваць, разумець і жыць па-новаму. Спадзяюся, што гэты дакумент будзе садзейнічаць яшчэ больш глыбокаму і эфектыўнаму хрысціянскаму адказу на надзённы плач зямлі і бедных”, - адзначыў біскуп Лонг.

У дэкларацыі аўстралійскага епіскапату ўтрымліваецца заклік да сем'яў, школ, парафій, дыяцэзій і арганізацый далучыцца да біскупаў у падпісанні Платформы дзеянняў Laudato si', створанай па ініцыятыве ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, дзе збіраюцца ідэі для ажыццяўлення “экалагічнага навяртання”.
 

12 жніўня 2021, 13:23