Пошук

Папа Францішак падчас візіту ў Славакію Папа Францішак падчас візіту ў Славакію 

Славакія: пасля візіту Папы Касцёл дапаможа Кубе

Біскупы Славакіі абвясцілі збор ахвяраванняў з мэтай дапамогі беднаму насельніцтву Кубы. Акцыя будзе праходзіць 26 верасня 2021 г. ва ўсіх каталіцкіх парафіях краіны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Збор ахвяраванняў з’яўляецца адным з плёнаў візіту Святога Айца ў Славакію, падчас якога ён падкрэсліваў важнасць салідарнасці з братамі і сёстрамі, што знаходзяцца ў патрэбе і часта пазбаўлены ўвагі.

У афіцыйным паведамленні славацкага епіскапату гаворыцца, што ініцыятыва была натхнёная “візітам і заахвочваннямі Святога Айца”. “Праблемы Кубы абвастрыліся ў выніку сусветнай пандэміі каронавіруса. Рост матэрыяльнай беднасці ў гэтай краіне нагадвае нам, што мы павінны быць удзячнымі за многае, а ў той жа час не павінны забываць пра тых, каму не так пашчасціла. Наша мэта – падзяліцца, як многія дзяліліся з намі ў мінулым, калі ў патрэбе знаходзіліся мы”, - напісалі біскупы Славакіі.

Апостальскае падарожжа Францішка ў Славакію праходзіла з 12 па 15 верасня 2021 г. У яго рамках Святы Айцец наведаў некалькі гарадоў: Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін.
 

20 верасня 2021, 10:38