Славакія: пасля візіту Папы Касцёл дапаможа Кубе
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Збор ахвяраванняў з’яўляецца адным з плёнаў візіту Святога Айца ў Славакію, падчас якога ён падкрэсліваў важнасць салідарнасці з братамі і сёстрамі, што знаходзяцца ў патрэбе і часта пазбаўлены ўвагі.
У афіцыйным паведамленні славацкага епіскапату гаворыцца, што ініцыятыва была натхнёная “візітам і заахвочваннямі Святога Айца”. “Праблемы Кубы абвастрыліся ў выніку сусветнай пандэміі каронавіруса. Рост матэрыяльнай беднасці ў гэтай краіне нагадвае нам, што мы павінны быць удзячнымі за многае, а ў той жа час не павінны забываць пра тых, каму не так пашчасціла. Наша мэта – падзяліцца, як многія дзяліліся з намі ў мінулым, калі ў патрэбе знаходзіліся мы”, - напісалі біскупы Славакіі.
Апостальскае падарожжа Францішка ў Славакію праходзіла з 12 па 15 верасня 2021 г. У яго рамках Святы Айцец наведаў некалькі гарадоў: Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін.