Фаціма: санктуарый стане больш экалагічным
Ян Глінскі - Vatican News
Экалагічныя праекты ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме тычацца, між іншым, выкарыстання электрычнасці з аднаўляльных крыніц энергіі, перапрацоўкі адходаў і пашырэння “зялёнай” тэрыторыі.
Як паінфармавала Карма Радэйя, прэс-сакратар санктуарыя, мерапрыемствы будуць рэалізоўвацца на працягу бліжэйшых сямі гадоў. Фацімскія інвестыцыі ў экалогію з’яўляюцца “адказам на прароцкі крык Касцёла” пра памылкі чалавецтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.
Будзе пашырана сістэма фотаэлектрычных панэляў, змешчаных на даху базылікі Найсвяцейшай Тройцы ў Фаціме: да цяперашніх 1375 устройстваў дададуць каля 600 новых.
Па словах прэс-сакратара фацімскага санктуарыя, для змяншэння выкарыстання электрычнасці ў месцы культу будзе мадэрнізавана сістэма асвятлення: старыя лампы заменяць на светадыёдныя. Сёння ўжо рэалізавана 50% праекта.