2021-10-12-synod-by.jpeg

Распачаўся дыяцэзіяльны этап Сінода Біскупаў

17 кастрычніка 2021 г. ва ўсіх дыяцэзіях свету, адкрываецца XVI Звычайная Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў, якую склікаў Папа на тэму: На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Падрыхтоўчым дакуменце Сінода гаворыцца, што шлях сінадальнасці – гэта шлях, якога Бог чакае ад Касцёла трэцяга тысячагоддзя. Таму галоўная мэта – больш глыбока ўвесці гэты прынцып у жыццё Касцёла, мяркуючы, што ўвесь народ Божы носіць у сабе sensus fidei, і таму яго трэба спачатку пачуць.

Цяперашні Сінод унікальны і мае беспрэцэдэнтную методыку працы. Упершыню ён праходзіць у тры этапы: на мясцовым, кантынентальным і ўніверсальным узроўнях, і ахоплівае перыяд з кастрычніка 2021 г. па кастрычнік 2023 г.

Таксама 17 кастычніка ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі вечаровай Імшой у 18.30 урачыста распачнецца дыяцэзіяльны этап Сіноду, які будзе доўжыцца да красавіка 2022 г.
 

17 кастрычніка 2021, 11:44