Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Аўстраліі пачаўся Пленарны Сінод

3 кастрычніка 2021 г. пачаўся V Пленарны сінод Каталіцкага Касцёла ў Аўстраліі. Асноўнымі тэмамі стануць культура секулярызму ў аўстралійскім грамадстве і зніжэнне рэлігійнай практыкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арганізатары заявілі, што Пленарны Сінод, як вышэйшая афіцыйная асамблея Касцёла ў краіне, якая валодае заканадаўчымі і кіруючымі паўнамоцтвамі, мае асаблівы мандат разгледзець шляхі, ідучы па якіх Касцёл у Аўстраліі зможа сумленна і плённа рэалізаваць сваю місію на фоне выклікаў і перспектыў сучаснасці.

Гэта першы Пленарны Сінод у Аўстраліі з 1937 г. Дыяцэзіі і манаскія кангрэгацыі прадстаўляюць 300 дэлегатаў. На працягу наступных дзевяці месяцаў адбудуцца дзве пленарныя асамблеі. Цяперашняя праходзіць дыстанцыйна з прычыны эпідэмічных абмежаванняў і працягнецца да 10 кастрычніка. Наступная запланавана на 4-9 ліпеня 2022 г. у Сіднэі.
 

05 кастрычніка 2021, 12:13