Бл. Джакама Альбэрыёнэ Бл. Джакама Альбэрыёнэ 

Рым: пачаўся месяц, прысвечаны памяці апостала СМІ

Урачыстай Імшой, якую ўзначаліў кард. Анджэла Дэ Данаціс, распачаўся месяц, прысвечаны памяці бл. Джакама Альбэрыёнэ, папярэдніка выкарыстання сучасных сродкаў камунікацыі ў абвяшчэнні Евангелля.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля Эўхарыстыі труна з парэшткамі благаслаўлёнага была перанесена з крыпты санктуарыя Каралевы Апосталаў у Рыме ў яго галоўны неф.

26 лістапада 2021 г. спаўняецца 50 гадоў з дня смерці Альбэрыёнэ. Паміраючага святара наведаў Павел VI. Папа казаў пра апостала СМІ, што ўсё сваё жыццё ён засяроджваўся на вывучэнні знакаў часу, шукаючы самыя геніяльныя спосабы з Евангеллем дастукацца да чалавека. Ён падкрэсліў, што жыццё святара было адзначана прыхільнасцю да фармацыі новых апосталаў, і што новыя сродкі камунікацыі з’яўляюцца важным інструментам евангелізацыі для сучаснага вучня Хрыста.

Як апостал Павел, бл. Джакама Альбэрыёнэ быў рухомы адным запалам: абвяшчаць слова збаўлення тым, хто ніколі яго не чуў. З усіх магчымых прылад апостальства ён абраў сродкі масавай інфармацыі, здольныя ахапіць велізарную аўдыторыю і хутка дасягнуць адрасата. Каб пераканацца ў тым, што яго мары не засталіся пустымі словамі, дастаткова зірнуць на шматлікія плады яго харызмы: пяць манаскіх кангрэгацый, чатыры свецкія інстытуты кансэкраванага жыцця, апостальскі рух свецкіх і іншыя структуры, усе разам яны ўтвараюць Сям'ю Паолінэ.
 

02 лістапада 2021, 11:09