Пандэмія ўскладняе падрыхтоўку да беатыфікацыі Яна Паўла I
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Абвяшчэнне даты беатыфікацыі супала з ростам колькасці інфекцый у рэгіёне Віторыа-Венета, адсюль такая асцярожнасць”, - сказаў ксёндз Давідэ Фіока, які супрацоўнічаў у працэсе беатыфікацыі. Італьянскі святар, як і Ян Павел I, нарадзіўся ў Канале д'Агорда і ўдзельнічаў у інаўгурацыі яго пантыфікату. “Ужо тады землякі Папы вельмі ганарыліся ім, цяпер яны шчаслівыя, што яго асоба выйшла з ценю і свет зноў успомніць аб ім”, - падкрэсліў ксёндз Фіока ў інтэрв’ю Vatican News.
“Стала цудоўным супадзеннем, што абвяшчэнне даты беатыфікацыі адбылося практычна адначасова з прамовамі Францішка на тэму пакоры, аб якой ён казаў і на агульнай аўдыенцыі, і ў звароце да Рымскай курыі. Пакора – адно з самых важных пасланняў Яна Паўла I. Менавіта пра гэта ён казаў падчас першай аўдыенцыі пасля свайго абрання, паказваючы, што менавіта пакора з’яўляецца антыфонам да ўваходу ў яго пантыфікат. Гэтая тэма шырока прысутнічала ў яго вучэнні з тых часоў, калі ён быў біскупам”, - заўважыў святар.
Беатыфікацыя Яна Паўла I адбудзецца 4 верасня 2022 года ў Ватыкане. Цырымонію ўзначаліць папа Францішак.