Кардынал Франсіска Альварэс Марцінэс Кардынал Франсіска Альварэс Марцінэс 

Францішак засмучаны смерцю кардынала Марцінэса

Ва ўзросце 96 гадоў у шпіталі ў Мадрыдзе пасля працяглай хваробы памёр арцыбіскуп-эмерыт Таледа, кардынал Франсіска Альварэс Марцінэс. Ён кіраваў гэтай архідыяцэзіяй у 1995-2002 гадах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У спачувальнай тэлеграме Францішак называе іерарха “самаахвярным пастарам”, які на працягу многіх гадоў з вернасцю служыў Богу і Касцёлу, і запэўнівае ў малітве за вечны спакой для яго.

Кардынал Альварэс Марцінэс прымаў удзел у некалькіх асамблеях Сінода Біскупаў, у тым ліку, па спецыяльным папскім запрашэнні, у Другой Асамблеі па Еўропе ў кастрычніку 1999 года. У красавіку 2005 года, незадоўга да дасягнення 80-гадовага ўзросту, ён удзельнічаў у канклаве, на якім быў абраны Бэнэдыкт XVI.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 214 іерархаў, 120 з якіх маюць права выбару Пантыфіка.
 

06 студзеня 2022, 12:34