Эксперты аспрэчылі абвінавачванні ў адрас Бэнэдыкта XVI
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Разам з лістом Бэнэдыкта XVI быў апублікаваны кароткі дадатак, падрыхтаваны чатырма яго супрацоўнікамі, экспертам у сферы права. Яны прымалі ўдзел у рэдагаванні каментара Папы-эмерыта падчас падрыхтоўкі дакладу аб злоўжываннях у Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі.
Эксперты падкрэслілі, што Ёзэф Ратцынгер не ведаў пра факты сексуальных злоўжыванняў ці падазрэнняў адносна сексуальных злоўжыванняў, учыненых святарамі, у ніводным з чатырох выпадку, які ўзгадваецца ў дакладзе.
Яны падкрэслілі, што падчас пасяджэння мюнхенскай курыі 15 студзеня 1980 года, на якім абмяркоўвалася тэма прадстаўлення жылля для аднаго са святароў, не закраналіся прычыны, па якім ён павінен быў праходзіць лячэнне ў Мюнхене, ці яго ўключэнне ў душпастырства. Гэта пацвярджаецца адпаведнымі дакументамі.
Супрацоўнікі Бэнэдыкта XVI патлумачылі, што пра адсутнасць Ёзэфа Ратцынгера на гэтым пасяджэнні яны памылкова паведамілі з-за тэхнічнай памылкі пры падрыхтоўцы дакументацыі. Сам факт яго прысутнасці на тым пасяджэнні неаднаразова пацвярджаўся раней: у прыватнасці ў розных газетных артыкулах, якія выходзілі ў 2010 годзе, і нават самім Папам-эмерытам у біяграфіі, апублікаванай у 2020 годзе журналістам Пітэрам Зевальдам.