Арцыбіскуп Пецы пра прысвячэнне Расіі і Украіны Марыі
Арцыбіскуп Павел Пецы назваў “цудоўным дарам” прысвячэнне Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, якое Папа здзейсніць вечарам 25 сакавіка 2022 года ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пастыр дыяцэзіі Маці Божай у Маскве лічыць, што прысвячэнне з’яўляецца заклікам запаліць агеньчык надзеі ў гэты цёмны час – менавіта ў гэтым святле ёсць вялікая патрэба сёння. Паводле яго слоў, ініцыятыва Святога Айца была прынята з вялікім энтузіязмам сярод католікаў, у тым ліку як жэст, які павінен абудзіць жаданне вернікаў быць сапраўднымі міратворцамі.
Арцыбіскуп Пецы нагадаў, што ў чацвёртым пасланні Маці Божай у Фаціме, скіраваным у ліпені 1917 года, Багародзіца выразна казала адносна навяртання Расіі. “Значэнне гэтага пасвячэння заключаецца ў тым, каб навярнуць нашы сэрцы да Хрыста, вярнуць Хрысту месца ў нашым жыцці”, - сцвердзіў ён, нагадваючы, што Хрыстус з’яўляецца Валадаром супакою.
18 сакавіка 2022, 12:45