Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Епіскапат ЗША заклікаў дапамагчы Украіне і спыніць вайну

Каталіцкія біскупы ЗША звярнуліся з заклікам да малітвы, дапамогі і намаганняў па спыненні расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Далучаемся да закліку Святога Пасаду неадкладна спыніць ваенную агрэсію Расіі і нічым не справакаваную вайну ва Украіне, канца якой не бачна. Яна ўжо прывяла да шакавальнай колькасці ахвяр – тысячы загінулых і выгнанне трох мільёнаў бежанцаў”, - гаворыцца ў заяве Адміністрацыйнага камітэта – кіруючага органа епіскапату.

“Мы назіраем беспрэцэдэнтную пагрозу міру ва ўсім свеце. Магчымасць выбуху сусветнай вайны пагаршаецца неймавернымі наступствамі, якія могуць паўстаць у выніку магчымага прымянення ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння”, - адзначылі біскупы.

Яны запрасілі католікаў Злучаных Штатаў і ўсіх людзей добрай волі маліцца аб спыненні вайны ва Украіне і аб міры, заснаваным на справядлівасці і павазе да міжнароднага права.

Епіскапат звярнуўся з просьбай да ўрада ЗША, аказаць гуманітарную дапамогу і падтрымку тым, хто застаецца ва Украіне, і тым, хто ўцякае з яе.
 

17 сакавіка 2022, 11:56