Пошук

Біскуп Георг Бэтцынг. Ілюстрацыйнае фота Біскуп Георг Бэтцынг. Ілюстрацыйнае фота 

Нямецкія біскупы асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны

Вясновае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Германіі пачалося 7 сакавіка 2022 года з гарачага закліку да міру і асуджэння ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сітуацыя ва Украіне – адзін з цэнтральных пунктаў чатырохдзённай сустрэчы. Іерархі абмяркуюць гэтую тэму з экспертамі, перш за ўсё ў плане дапамогі бежанцам.

Перад пачаткам абмеркавання старшыня нямецкага епіскапату, біскуп Георг Бэтцынг ахарактарызаваў агрэсію супраць Украіны як “злачынства, якое парушае законы народаў” і як “вераломную вайну Масквы”. Ён падкрэсліў, што гэтая “несправядлівая вайна выяўляе жорсткае аблічча самадзяржаўнай улады”. “Расійскае ўварванне ва Украіну – гэта здрада міру. Парушана годнасць свабодных людзей і іх права на самавызначэнне”, - сказаў ён.

Кіраўнік нямецкага епіскапату падзякаваў за шматлікія малітвы за мір і мірныя ініцыятывы ў Германіі. Ён запэўніў, што “гэта верная салідарнасць у малітве працягнецца, пакуль не будзе пераадолены жах вайны”.
 

09 сакавіка 2022, 12:42