Нямецкія біскупы асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сітуацыя ва Украіне – адзін з цэнтральных пунктаў чатырохдзённай сустрэчы. Іерархі абмяркуюць гэтую тэму з экспертамі, перш за ўсё ў плане дапамогі бежанцам.
Перад пачаткам абмеркавання старшыня нямецкага епіскапату, біскуп Георг Бэтцынг ахарактарызаваў агрэсію супраць Украіны як “злачынства, якое парушае законы народаў” і як “вераломную вайну Масквы”. Ён падкрэсліў, што гэтая “несправядлівая вайна выяўляе жорсткае аблічча самадзяржаўнай улады”. “Расійскае ўварванне ва Украіну – гэта здрада міру. Парушана годнасць свабодных людзей і іх права на самавызначэнне”, - сказаў ён.
Кіраўнік нямецкага епіскапату падзякаваў за шматлікія малітвы за мір і мірныя ініцыятывы ў Германіі. Ён запэўніў, што “гэта верная салідарнасць у малітве працягнецца, пакуль не будзе пераадолены жах вайны”.