Украінскія біскупы просяць Папу прысвяціць Украіну і Расію Марыі
Ян Глінскі - Vatican News
“Вайна ідзе ўжо сем дзён. Мы молімся, мы просім, мы кожны дзень ахвяруем Богу нашу працу, страх і цярпенне. Адзінай надзеяй, каб гэтая вайна скончылася, для нас з'яўляецца заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Яна прасіла аб малітве за Расію. Цяпер адтуль, з гэтай краіны, працягваюць выходзіць злачынствы і нішчыцца чалавечае жыццё. У людзей адбіраецца свабода. Таму мы таксама просім Святога Айца, каб аднавіў гэтае прысвячэнне, каб зло адступіла, каб спынілася гэтае вар’яцтва”, – адзначыў Мітрапаліт Львоўскі, арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, старшыня рыма-каталіцкага епіскапату Украіны.
Як адзначыў іерарх, Украіна верыць, што Пантыфік пачуе яе просьбу, і над ёй “засвеціць сонца Маці Божай Фацімскай”.
Сёмы дзень вайны прынёс чарговыя ахвяры і знішчэнні. На сёння ўжо каля мільёна жыхароў Украіны ўцяклі за мяжу.