CANADA-VATICAN-RELIGION-POPE-INDIGENOUS CANADA-VATICAN-RELIGION-POPE-INDIGENOUS 

Місіянер: візіт Папы ў Канаду – імпульс для Касцёла

Касцёл у Канадзе звязвае з візітам Святога Айца вялікія спадзяванні на абнаўленне, - заўважыў у інтэрв’ю Vatican News айцец Пэдра Пэрна з Парыжскага таварыства замежных місій у Квебеку.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Залаты век” Касцёла ў Канадзе завяршыўся ў сярэдзіне 1960-х гадоў. На секулярызацыю паўплывалі не толькі культурныя змены, але таксама і злоўжыванні ў школах-інтэрнатаў, якія выйшлі на свет. “Мы звязваем з гэтай пілігрымкай вялікія спадзяванні, бо прыбыццё Папы – гэта імпульс для абнаўлення нашага Касцёла”, - прызнаўся місіянер.

“Вернікі ў Квебеку цікавяцца папскай пілігрымкай, але трэба памятаць, што Касцёл тут складае нязначную меншасць. Многія жыхары, нават калі фармальна належаць да Касцёла, не з’яўляюцца практыкуючымі. На Імшу пераважна ходзяць людзі пажылога ўзросту”, - расказаў ён.

Айцэц Пэрна заўважыў, што Папа вельмі адкрыты на дыялог і многім людзям, нават няверуючым, цікава, што ён скажа на тэму школ-інтэрнатаў, бо злоўжыванні, якія адбываліся ў мінулым, з’яўляюцца тут актуальнай сацыяльнай праблемай. “Лічу, што гэты візіт будзе мець вялікае значэнне для дыялогу не толькі ў касцёльным кантэксце, але для грамадстве ў цэлым”, - дадаў ён.

Святар заўважыў, што Францішак нясе пасланне роўнасці, якое з’яўляецца евангельскім пасланнем. “Людзі часта думаюць пра Касцёл, як пра вялікую структуру, якая дыктуе правілы”, але гэта не так, “бо Касцёл – гэта і я і ты, гэта Святы Айцец, біскупы, святары, мужчыны і жанчыны, усе мы – Касцёл”. Папская пілігрымка дае надзею на тое, што людзі будуць памятаць, чым насамрэч з’яўляецца Касцёл, - сказаў ксёндз Пэдра Пэрна.
 

28 ліпеня 2022, 12:23