Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, - адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Ён лічыць словы Святога Айца, сказаныя ў Казахстане, па-сапраўднаму злабадзённымі і актуальнымі ў сённяшнім кантэксце. “Тое, што сказаў Папа, мае не толькі Божы і евангельскі сэнс, умацоўваючы нас у веры, але і адпавядае сённяшняй сітуацыі. Ён звяртаў увагу на настолькі патрэбныя сёння ў свеце мір і згоду, на прылады, дзякуючы якім мы можам дасягнуць іх. Вельмі хочацца верыць, што гэтыя словы прынясуць свой жаданы плён”, - звярнуў увагу беларускі іерарх.
Прадстаўнікі каталіцкага епіскапату: старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ, біскуп Аляксандр Яшэўскі, 14 верасня 2022 года, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у Нур-Султане ўзялі ўдзел у Імшы разам з папам Францішкам.