Нур-Султан. Біскупы з Беларусі падчас сустрэчы Францішка з духавенствам Нур-Султан. Біскупы з Беларусі падчас сустрэчы Францішка з духавенствам 

Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі

Старшыня епіскапату Беларусі, шкадуе, што “магчымасць сустрэчы з Папам існуе пакуль што выключна па-за межамі нашай краіны”. Ён пракаментаваў Vatican News свой удзел у сустрэчы з Францішкам у Казахстане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, - адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Біскуп Буткевіч пра свой удзел у пілігрымцы Папы ў Казахстан

Ён лічыць словы Святога Айца, сказаныя ў Казахстане, па-сапраўднаму злабадзённымі і актуальнымі ў сённяшнім кантэксце. “Тое, што сказаў Папа, мае не толькі Божы і евангельскі сэнс, умацоўваючы нас у веры, але і адпавядае сённяшняй сітуацыі. Ён звяртаў увагу на настолькі патрэбныя сёння ў свеце мір і згоду, на прылады, дзякуючы якім мы можам дасягнуць іх. Вельмі хочацца верыць, што гэтыя словы прынясуць свой жаданы плён”, - звярнуў увагу беларускі іерарх.

Прадстаўнікі каталіцкага епіскапату: старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББ, біскуп Аляксандр Яшэўскі, 14 верасня 2022 года, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у Нур-Султане ўзялі ўдзел у Імшы разам з папам Францішкам.
 

15 верасня 2022, 11:23