Анлайн-пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) Анлайн-пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) 

Еўрапейская сінадальная асамблея – ў лютым 2023 года ў Празе

5-12 лютага 2023 года ў чэшскай Празе адбудзецца Кантынентальная сінадальная асамблея для Еўропы. Рашэнне было прынята на двухдзённым анлайн-пасяджэнні Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел больш за 200 чалавек: 156 дэлегатаў епіскапатаў і 44 госці, запрошаныя Прэзідыумам CCEE – гаворка ідзе пра прадстаўнікоў касцёльных інстытутаў еўрапейскага ўзроўню. Кожная біскупская канферэнцыя таксама зможа выбраць 10 дэлегатаў для ўдзелу ў анлайн-дыскусіях.

Падчас асамблеі таксама абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне. У сваёй прамове старшыня Рады, арцыбіскуп Гінтарас Грушас звярнуўся да палітыкаў і заклікаў іх спыніць вайну. “Мы кажам "хопіць!" усім пакутам і спіралі насілля, разбурэнням і смерці, у якія быў уцягнуты ўкраінскі народ. Разам з Францішкам мы просім аб міры”, - сказаў Мітрапаліт Віленскі.
 

29 кастрычніка 2022, 11:46