Расійскі каталіцкі епіскапат на сустрэчы з Францішкам падчас візіту ad limina. 29.01.2018 Расійскі каталіцкі епіскапат на сустрэчы з Францішкам падчас візіту ad limina. 29.01.2018 

Маскоўскі арцыбіскуп пра адмову ад мабілізацыі і сумленне

Расійскія каталіцкія біскупы апублікавалі дакумент, складзены ў адказ на распачатую Пуціным “частковую мабілізацыю”, якая заклікае да зброі каля 300 тысяч рэзервістаў.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У сваім звароце біскупы спасылаюцца на права на адмову ад ваеннай службы па меркаваннях сумлення.

Ад імя епіскапату дакумент падпісаў арцыбіскуп Паола Пэцы, пастыр маскоўскай архідыяцэзіі Маці Божай, які ў інтэрв'ю італьянскаму Avvenire нагадаў, што магчымасць адмовы ад зброі замацавана ў Канстытуцыі РФ, у той час як для каталіцкага духавенства “катэгарычна немагчыма ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, як па старажытным касцёльным правілам, так і згодна з дзеючымі міжнароднымі канвенцыямі”.

Па словах іерарха, абвешчаная частковая мабілізацыя патрабуе ад пастыраў не маўчаць, таму што вернікі пытаюцца аб тым, як сябе паводзіць. Мабілізацыя ставіць “многіх вернікаў перад вельмі сур'ёзным маральным выбарам”.

На яго думку, у грамадстве расце заклапочанасць і рэзка знізілася надзея на тое, што канфлікт можа скончыцца ў бліжэйшы час. Несумненна, існуе таксама і вялікая міжнародная заклапочанасць, выразнікам якой стаў Папа Францішак падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі 2 кастрычніка 2022 года. Маскоўскі арцыбіскуп падкрэсліў, што ўсе заклікі, малітвы, выступленні Пантыфіка вітаюцца як знак надзеі, як рука Бога, якая падымае чалавека і запрашае яго рухацца далей. Зварот Папы адрасаваны не толькі ўладам, але і кожнаму чалавеку, бо тое, што можа змяніць сэрца, можа змяніць і лёсы народаў, - лічыць ён.

Адказваючы на пытанне пра тое, як расійскія католікі рэагуюць на "крызіс", маскоўскі арцыбіскуп адзначыў, што яны робіць гэта малітвай і постам, а таксама, разам са Святым Айцом, заклікаюць тых, хто валодае ўладай, дазволіць дакрануцца да глыбінь душы, змяніць сэрца.

Што да адносін з праваслаўнымі, арцыбіскуп Пэці лічыць неабходным “не столькі адказваць на выступленні Патрыярха Кірыла ці ацэньваць іх, колькі захоўваць адносіны. Трымаць дзверы заўсёды адкрытымі.”

20 кастрычніка 2022, 12:50