Папскія місіянерскія ініцыятывы: большая роля свецкіх вернікаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Традыцыйна кастрычнік з’яўляецца месяцам садзейнічання евангелізацыі і дапамогі місіянерам. Яго кульмінацыяй стане Сусветны дзень місій у нядзелю 23 кастрычніка 2022 года.
У размове з Vatican News пра змены, якія адбываюцца ў місіянерскай дзейнасці, кіраўнік Ініцыятыў адзначыў, між іншым, ролю СМІ, у тым ліку лічбавых, і іх уплыў на сучасных людзей, прычым не толькі ў заходніх краінах. Важным душпастырскім інструментам, асабліва ў місійных краінах, з’яўляюцца каталіцкія радыёстанцыі. У многіх выпадках гэта адзіны спосаб кантакту з вернікамі.
“Місія па-ранейшаму грунтуецца на загадзе Хрыста абвяшчаць Евангелле і ствараць новыя хрысціянскія супольнасці. (...) Але яна мяняецца, таму што яе кірунак ужо не аднабаковы, з поўначы на поўдзень, ён пашырыўся на 360 градусаў. Гэта місія, якая павінна пранікнуць у іншае культурнае асяроддзе, чым тое, што было пяцьдзясят гадоў таму”, - падзяліўся сваімі разважаннямі старшыня Папскіх місіянерскіх ініцыятыў.
Іерарх удакладніў, што культурнае асяроддзе, дзякуючы лічбавай культуры, змянілася не толькі ў заходніх краінах, але і ў традыцыйных місіянерскіх раёнах.