Пій Х Пій Х 

Італія: плануецца перэгрынацыя рэліквій святога Пія X

У 2023 годзе будзе адзначацца 120-годдзе абрання Пія Х. Плануецца, што ў кастрычніку шкляная труна з целам святога, якая знаходзіцца ў базыліцы святога Пятра, будзе прывезены на яго радзіму, у дыяцэзію Трэвіза.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Архіпрэзбітэр ватыканскай базылікі, кардынал Маўра Гамбэці разам з групай спецыялістаў папярэдне правераць стан парэштак Пантыфіка, каб вызначыць умовы, неабходныя для бяспечнай транспарціроўкі.

Падрыхтоўка да перэгрынацыі рэліквій пачнецца толькі пасля канчатковай згоды Святога Пасада. Уступна яе плануюць ажыццявіць 7-15 кастрычніка 2023 года. Юбілейныя ўрачыстасці арганізуюць: дыяцэзія Трэвіза, гміна і парафія ў Рыезэ, дзе нарадзіўся будучы Папа, і Фонд імя Джузэпэ Сарта.

Генеральны вікарый дыяцэзіі, ксёндз Джуліяна Бруньёта падкрэсліў, што Пій Х быў, як кажа Францішак, пастырам з пахам авечак. Ён ведаў патрэбы вернікаў на месцах. Калі як святар стаў дырэктарам школы ў Сальцана, адкрыў клас для дзяўчынак, хоць у той час такое не было прадугледжана. Сарта дапамагаў пацярпелым ад эпідэміі халеры і спрыяў правядзенню тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яго цікавіў свет спорту. Падчас яго пантыфікату ў Ватыкане ў 1905-1908 гадах арганізоўвалі чэмпіянаты па лёгкай атлетыцы, а рымскія парафіі ладзілі нядзельныя спартыўныя спаборніцтвы ў прысутнасці Папы. Спаборнічалі і спартсмены-інваліды, за сорак гадоў да стварэння паралімпійскага руху.
 

08 лістапада 2022, 11:55