Місіянер: расце пашана да хрысціян на Аравійскім паўвостраве
Ян Глінскі
“У такіх краінах як Бахрэйн настае пазітыўная змена стаўлення да хрысціянства. Назіраецца ўсё больш пашаны”, - падкрэсліў святар. На яго думку, такая сітуацыя вынікае з павелічэння колькасці вызнаўцаў Хрыста ў рэгіёне, які, дзякуючы нафтаздабыўнай прамысловасці, мае велізарныя фінансавыя рэсурсы, але пры гэтым мае патрэбу ў знешняй працоўнай сіле.
Як сцвердзіў ксёндз Росі, сярод хрысціянаў у рэгіёне не толькі некваліфікаваныя працаўнікі з такіх краінаў як Філіпіны ці Індыя, але таксама спецыялісты з Еўропы, Лацінскай Амерыкі і ЗША.
“Трэба ўсведамляць, што мы маем справу з пэўнай эвалюцыяй. Гэта датычыць Бахрэйна, Арабскіх Эміратаў, Кувейта, Катара, але пакуль не Саудаўскай Аравіі. У гэтых краінах можна адзначыць большую ўражлівасць на хрысціянаў. Так адбываецца, бо мясцовыя ўлады зразумелі, што гэтая прысутнасць дастаткова сур’ёзная, і яе нельга выключаць. Таму, хоць гэта і няпроста ў мусульманскім асяроддзі, далі згоду на адкрыццё парафіі. У Бахрэйне такую пляцоўку адкрылі ў сталіцы Манама. Гэта вялікая парафія. На нядзельную Імшу туды прыходзіць вельмі шмат людзей. А ў дваццаці кіламетрах далей у горадзе Авалі пабудаваны катэдральны касцёл. Гэта чарговае праяўленне згаданай пашаны”, - сцвердзіў адказны за дзейнасць Неакатэхуменальнага шляху ў дзяржавах на Блізкім Усходзе.
Святар адчувае павагу і да сябе. “Калі прыязджаю ў Бахрэйн, то заўсёды маю на сабе ўбранне святара, і як каталіцкі душпастыр адчуваю добрае стаўленне ўжо ў аэрапорце. Але і калі наведваю людзей у парафіях, я адчуваю добрую атмасферу. Відаць, што гэтая павага спантанная і натуральная. Паміж мусульманамі і хрысціянамі няма напружання. Аднак ёсць напружанне паміж дзвюма плынямі ісламу – шыітамі і сунітамі. На гэтым фоне даходзіць да канфлікту таксама ў Бахрэйне”, - дадаў ксёндз Рына Росі.
Святар выказаў меркаванне, што кіраўнікі ўсіх краін Аравійскага паўвостарава “згодныя з тым, каб не прапагандаваць радыкальны іслам, а падтрымліваць суіснаванне і ўзаемную павагу”, што ўжо можна заўважыць на прыкладзе Бахрэйна і Арабскіх Эміратаў.