Сустрэча манахінь у Рыме ў лістападзе 2022 года Сустрэча манахінь у Рыме ў лістападзе 2022 года 

Італьянскія манахіні аб’ядноўваюцца, каб атрымаць падтрымку

Каля 80 манахінь з ордэнаў кларысак, цыстэрцыянак, бенедыктынак, кармелітак і іншых сабіраліся ў Рыме ў пачатку лістапада 2022 года, каб “лепш зразумець патрэбы манаскіх супольнасцей на ўзроўні эканамічнага, адміністрацыйнага і падаткавага кіравання”, а таксама каб падзяліцца перадавым вопытам рыначнай дзейнасці.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Праца – гэта таксама і неабходнасць "зарабляць грошы", – патлумачыла францысканская манахіня К'яра Лакеці, якая арганізавала сустрэчу ў Рыме. – "Так, наша жыццё складаецца з малітвы, але існуюць таксама і камунальныя паслугі, за якія трэба плаціць, медыцынскія і адукацыйныя патрэбы, дамы, якія патрабуюць рамонту. Плошча нашых дамоў не 90 квадратных метраў, а дзве тысячы ці нават дзесяць тысяч квадратных метраў. Таму для нас вельмі важна мець прыбытак."

Якімі б моцнымі, згуртаванымі, здольнымі ні былі манаскія супольнасці, яны ўсё роўна маюць патрэбу ў падтрымцы. "Мы зразумелі, што застаемся па-за межамі ўсялякіх фінансавых стымулаў ці бонусаў. Мы просім, каб па магчымасці былі створаны нормы, якія ўключаюць у сябе супольнасці, падобныя нашым, каб фінансаванне не заўсёды было толькі вынікам ахвяраванняў", – звярнуліся манахіні да італьянскага ўрада.

Ад Касцёла манахіні чакаюць больш канструктыўнага дыялогу: "Многія жывуць з міфам аб тым, што мы атрымліваем ахвяраванні з 8xmille (у Італіі - дабраахвотныя адлічэнні ад падатку)”. Гэта не так, мы не атрымліваем прамых сродкаў да існавання. Вядома, няма недахопу ў дапамозе з боку Канферэнцыі італьянскіх біскупаў або асобных біскупаў, але ў некаторых выпадках існуе шырокая падтрымка, а ў іншых – яе менш".

Манахіні лічаць, што ў часы, калі іх шэрагі змяншаюцца, такія сустрэчы вельмі дапамагаюць аб'яднаць патэнцыял асобных ордэнаў, каб знайсці адпаведныя рашэнні злабадзённых праблем.

 

14 снежня 2022, 12:51