Кардынал Конрад Краеўскі на Іск'і Кардынал Конрад Краеўскі на Іск'і 

Папскі спецпасланец наведаў Іск’ю

На італьянскім востраве Іск’я прайшлі першыя пахаванні ахвяр апоўзня. Па даручэнні Святога Айца, каб падтрымаць мясцовае насельніцтва, на востраў адправіўся кардынал Конрад Краеўскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

26 лістапада 2022 года ў пяць гадзін раніцы абрынулася частка гары. Масы бруду і камянёў на вялікай хуткасці сышлі прама на пасёлак, забіўшы дванаццаць чалавек. Сярод іх былі дзеці. Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні запэўніў тых, хто пакутуе ў малітве і блізкасці Францішка.

Пробашч парафіі Казамічолі, ксёндз Джына Балірана падкрэсліў, што ў гэты цяжкі момант ён назірае надзвычайную салідарнасць. “Сем’і кажуць пра клопат Святога Айца пра іх, і гэта важна, таму што ён прадстаўляе ўвесь Касцёл. Дзякуючы гэтаму мы адчуваем сябе часткай сям’і Касцёла і ведаем, што ён клапоціцца пра нас”, - адзначыў святар.

“Здзяйсненне гэтага візіту ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця, мае асаблівае значэнне. У абліччах бабуль і жанчын я бачыў пакуты Марыі, якая страціла сына, суправаджаючы Яго да апошняга ўздыху”, - падзяліўся кардынал Краеўскі.
 

09 снежня 2022, 08:12