Францішак пасля канклава. 13.03.2013 Францішак пасля канклава. 13.03.2013 

Аргенціна будзе святкаваць 10-годдзе выбару Францішка

Выканаўчая камісія епіскапату Аргенціны (CEA) прапанавала правесці ўрачыстае святкаванне 10-годдзя абрання кардынала Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра па ўсёй краіне з 11 па 19 сакавіка 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта нагода для падзякі, якая “збірае наш святы верны народ Божы, каб аднавіць сваю любоў да Папы Францішка”, - напісалі біскупы. Яны адзначылі, што “гэта глыбокае пачуццё падзяляюць не толькі тыя, хто лічыць сябе вернікамі Каталіцкага Касцёла, але таксама вялікая колькасць людзей, веруючых і няверуючых, якія цэняць лідарства Папы ў гэтым глабалізаваным свеце”.

Яны заахвоцілі на працягу тыдня цэлебраваць Імшы падзякі і маліцца за Францішка і яго служэнне, а таксама падрыхтаваць спецыяльныя юбілейныя ўрачыстасці з асабістым або віртуальным удзелам вернікаў.

“Дай Бог, каб мы выкарысталі гэты жэст падзякі, каб аднавіць нашу вернасць Духу Святому, Які творыць гісторыю праз пастырскую дзейнасць Папы Францішка”, - гаворыцца ў заяве аргенцінскага епіскапату.
 

16 студзеня 2023, 10:38