Касцёлы Блізкага Усходу просяць моладзь не эміграваць
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Рада – гэта экуменічная арганізацыя, у якую ўваходзяць праваслаўныя, пратэстанцкія і каталіцкая супольнасці. Як падкрэсліваецца ў заяве, выезд з краіны "прыводзіць да страты ідэнтычнасці і спрыяе працэсу, у якім на Усходзе знікае адзін з асноўных элементаў рэгіёна і важная частка грамадства".
Аднак няпроста заставацца ў краіне, дзе існуе глыбокі эканамічны крызіс і дыскрымінацыя, - заўважылі прадстаўнікі моладзі з Егіпта, Сірыі, Ірака, Палестыны і Лівана.
Працэс эміграцыі хрысціян з усяго блізкаўсходняга рэгіёна дасягае небывалых маштабаў. Напрыклад, у Палесціне хрысціяне калісьці складалі 18% насельніцтва, а сёння – менш за 1%. Такая ж сітуацыя і ў Сірыі: цяпер тут толькі 2% насельніцтва з'яўляюцца хрысціянамі, а да вайны кожны дзясяты жыхар быў хрысціянінам. Працэс таксама закранае такія стабільныя краіны, як Іарданія.
Гэта пытанне непакоіць і Папу Францішка. Ён прасіў прэзідэнта Францыі прыняць меры па падтрымцы паслядоўнікаў Хрыста на Блізкім Усходзе, што адкрыла б перад імі перспектывы на іх Радзіме.