Дакумент з ватыканскага архіва з часоў пантыфікату Пія XII Дакумент з ватыканскага архіва з часоў пантыфікату Пія XII 

20 гадоў таму Ян Павел ІІ адкрыў архівы часоў ІІ Сусветнай вайны

20 гадоў таму – 15 лютага 2003 года Ян Павел ІІ дазволіў навукоўцам з розных краін на пэўных умовах атрымаць доступ да Ватыканскага сакрэтнага архіва.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ішла пра дакументы 1922-39 гадоў, якія тычыліся дзейнасці Пія ХІІ і Святога Пасада перад Другой сусветнай вайной і падчас яе. Рашэнне Пантыфіка стала адказам на просьбы гісторыкаў, і асабліва Сусветнага яўрэйскага кангрэса, растлумачыць, ці сапраўды Пій ХІІ маўчаў і нічога не рабіў, ведаючы пра пераслед яўрэяў нацыстамі.

Папа скарыстаўся сваім правам і адкрыў архівы не чакаючы завяршэння 70-гадовага тэрміну ад даты падзей, якіх яны датычаць.

Як і ў выпадку з дзяржаўнымі архівамі ў іншых краінах, дакументы не могуць быць даступныя нікому, пакуль не пройдзе нейкі час пасля іх архівацыі – звычайна 50 гадоў, але ў Ватыкане гэты перыяд складае 70 гадоў, хоць Папа можа скараціць або пашырыць яго.

Ватыканскі апостальскі архіў (назва была зменена ў 2019 годзе) у сучасным выглядзе існуе з 1612 года, з пантыфікату Паўла V. Самы стары дакумент, які там захаваўся, – Liber diurnus Romanorum Pontificum, напісаны на пергаменце ў 809 годзе, з'яўляецца запісам аб ахвяраванні Папу касцёла святога Пятра ў Вероне.
 

18 лютага 2023, 10:59