Статуя святога Аўгусціна ў Празе Статуя святога Аўгусціна ў Празе  (©tuayai - stock.adobe.com)

Хутка кантынентальная асамблея Сінода ў Празе

Кантынентальная асамблея Сінода пройдзе ў Празе з 5 па 12 лютага 2023 года. Ад Беларусі ў сустрэчы возьмуць удзел біскуп Аляксандр Яшэўскі і ксёндз Віктар Гайдукевіч, старшыня і супрацоўнік мясцовай Сінадальнай камісіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першая частка Асамблеі, якая працягнецца з 5 па 9 лютага, будзе мець эклезіяльны характар, у ёй возьмуць удзел каля 200 чалавек. 156 з іх з’яўляюцца дэлегатамі ад 39 епіскапатаў, чальцоў CCEE. Кожная нацыянальная дэлегацыя складаецца з старшыні Канферэнцыі Біскупаў і трох іншых дэлегатаў, выбраных сярод свецкіх вернікаў, кансэкраваных асоб, дыяканаў і святароў.

У апошнія два дні, з 10 па 12 лютага, старшыні біскупскіх канферэнцый сустрэнуцца, каб, як рэкамендуе Метадалагічная запіска на тэму кантынентальных асамблей, “калегіяльна перачытаць сінадальны досвед з пункту гледжання іх спецыфічнай харызмы і ролі”.

Кантынентальную асамблею ў Празе арганізуе Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) у супрацоўніцтве з Канферэнцыяй Біскупаў Чэхіі і Пражскай архідыяцэзіяй.

За тым, што будзе адбывацца ў чэшскай сталіцы можна будзе сачыць на адмыслова створаным сайце prague.synod2023.org.
 

03 лютага 2023, 10:58