Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Падчас пражскай сінадальнай сустрэчы Падчас пражскай сінадальнай сустрэчы  ( Credit: episkopat.pl )

Кардынал пра асамблею ў Празе: ўдалося пазбегнуць напружання

Нягледзячы на нашы рознагалоссі, мы заставаліся братамі і сёстрамі, - так пракаментаваў кардынал Жан-Клод Олерыш кантынентальную сінадальную асамблею ў Празе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў па пытаннях сінадальнасці адзначыў, што ў Еўропе існуюць дзве рэлігійныя культуры: на Усходзе і на Захадзе. З гэтай прычыны падчас пражскай сустрэчы магло ўзнікнуць вострае напружанне, але гэтага не адбылося. Ён патлумачыў, што розніца ў поглядах “не перашкаджае самай глыбокай прыналежнасці да Хрыста”.

Іерарх заўважыў, што пытанні, узнятыя некаторымі дэлегатамі, такія як святарства жанчын або пасвячэнне жанатых мужчын, патрабуюць малітвы і супольнага разважання. “Мы павінны дазволіць Духу Святому дзейнічаць”, - сказаў кардынал Олерыш, патлумачыўшы, што “рашэнне, прынятае пад ціскам, заўсёды будзе дрэнным рашэннем”.

Арцыбіскуп Люксембургскі звярнуў увагу на тое, што Касцёл павінен быць адкрытым для ўсіх і больш сінадальным; ён не можа заставацца “клубам на чале са святаром”. На яго думку, у недалёкім будучым Касцёл зойме іншае месца ў грамадстве, чым гэта было раней. Складзены з “невялікіх, але жывых супольнасцей”, ён будзе Касцёлам, які размаўляе “на зразумелай людзям мове”.

З 5 па 9 лютага 2023 года ў Празе сустракаліся дэлегаты, духавенства і свецкія, 39 біскупскіх канферэнцый еўрапейскага кантынента. Затым, без удзелу СМІ, прайшла нарада старшынь епіскапатаў.
 

14 лютага 2023, 12:58
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031