Боская літургія падчас сінадальнай асамблеі каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу Боская літургія падчас сінадальнай асамблеі каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу 

Сінадальныя высновы асамблеі каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу

Сінадальная асамблея каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу, якая праходзіла з 13 па 17 лютага 2013 года ў Джунія, недалёка ад Бейрута, сфармулявала важныя для сваёй будучыні высновы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта быў адзін з некалькіх кантынентальных сходаў у рамках падрыхтоўкі да агульнай асамблеі Сінода Біскупаў па сінадальнасці, якая пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2023 года.

Паводле ўдзельнікаў, сёння патрэбна літургічнае абнаўленне, якое адпавядае спадзяванням моладзі і захоўвае сваю сутнасць і сімвалізм, рух "да Царквы пакорлівай" і адкрытасць да тых, хто адрозніваецца ад іншых на царкоўным і рэлігійным узроўні.

Прадстаўнікі сямі каталіцкіх Цэркваў падкрэслілі важнасць ролі і місіі жанчын у Касцёле і іх удзелу ў прыняцці рашэнняў і служэнні, запрасілі да творчага і абноўленага экуменізму і стымулявання экуменічнага дыялогу, звярнулі ўвагу на неабходнасць спецыялізаванай душпастарскай дапамогі сем'ям, жанчынам і моладзі, а таксама на асаблівае значэнне лічбавых медыя і культуры як эфектыўнага інструмента камунікацыі ў руках вернікаў.
 

20 лютага 2023, 10:23