Споведзь падчас Сусветных дзён моладзі. Ілюстрацыйнае фота Споведзь падчас Сусветных дзён моладзі. Ілюстрацыйнае фота 

Зняволеныя зробяць спавядальні для Сусветных дзён моладзі

Канфесіяналы, у якіх будуць спавядацца ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, будуць выраблены зняволенымі партугальскіх турмаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Яны будуць адрознівацца простым дызайнам, а выканаюць іх у асноўным з драўляных панэляў. У большасці не прадугледжана ні кленчніка, ні перагародкі. Пенітэнт і святар будуць сядзець побач. На бакавых сценах канфесіяналаў будуць размешчаны нумары, дзякуючы якім маладыя людзі з розных краін свету знойдуць святара, які размаўляе на іх мове. Вязні зробяць таксама дваццаць спавядальняў у больш традыцыйнай форме.

Каля 150 канфесіяналаў размесцяць у Парку імя Васка да Гама, у частцы, званай Паркам прабачэння, які стане галоўным месцам споведзі падчас Сусветных дзён. Яна будзе праходзіць там з 1 па 4 жніўня 2023 года з 10.00 да 18.00.

Глабальны моладзевы форум у Лісабоне пройдзе з 1 па 6 жніўня 2023 года.
 

21 лютага 2023, 11:06