Банер СДМ у Лісабоне Банер СДМ у Лісабоне 

Маладыя аўстрыйскія ваенныя паедуць на СДМ у Лісабоне

Вайскоўцы аўстрыйскіх узброеных сіл ва ўзросце да 30 гадоў могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў сёлетніх Сусветных днях моладзі. Аб гэтым паведаміў мясцовы Ваенны ардынарыят.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прыняць удзел у глабальным моладзевым форуме могуць як вайскоўцы з пастаянным працоўным кантрактам і студэнты ваенных акадэмій, так і грамадзянскія служачыя аўстрыйскіх узброеных сіл, гаворыцца ў адмысловым паведамленні. Максімальны ўзрост удзельнікаў абмежаваны 30 гадамі, а ўсяго ў мерапрыемстве змогуць прыняць удзел да 50 аўстрыйскіх ваенных.

На дадзены момант каля 400 тысяч маладых людзей з усяго свету зарэгістраваліся для ўдзелу ў 37-х Сусветных днях моладзі, якія пройдуць з 1 па 6 ліпеня 2023 года ў Лісабоне.

Зацікаўленыя аўстрыйскія салдаты могуць зарэгістравацца ў Ваенным ардынарыяце да 30 красавіка. У дадатак да рэгістрацыйнай формы неабходна даслаць кароткі матывацыйны ліст. Каталіцкая структура возьме на сябе выдаткі, звязаныя з праездам і пражываннем, удзельнікі павінны будуць заплаціць толькі ўзнос у памеры 100 еўра.
 

24 сакавіка 2023, 09:37