Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Прадстаўнікі мясцовых Касцёлаў на кантынентальным этапе Сінода ў Лацінскай Амерыцы Прадстаўнікі мясцовых Касцёлаў на кантынентальным этапе Сінода ў Лацінскай Амерыцы 

Сінод Біскупаў: завяршылася асамблея Касцёла ў Лацінскай Амерыцы

Завяршылася сінадальная асамблея Касцёла ў Лацінскай Амерыцы, якая праходзіла ў калумбійскай Багаце. Яна стала апошняй з шэрагу кантынентальных сустрэч у рамках Сінадальнага працэсу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

20 сакавіка 2023 года ўдзельнікі завяршылі падрыхтоўку канчатковага дакумента для кастрычніцкага сходу ў Ватыкане. Яшчэ да публікацыі тэксту, некалькімі важнымі тэмамі, узнятымі ў ім, падзяліўся з Vatican News старшыня Біскупскай рады Лацінскай Амерыкі (CELAM), арцыбіскуп Мігель Кабрэхас. Паводле яго, сінадальная форма прыняцця рашэнняў павінна прымяняцца і ў будучыні.

У выніковы дакумент, падрыхтаваны рабочай групай, увайшлі прапановы 22 епіскапатаў. Акрамя таго, у ім былі ўлічаны дакументы, якія тычацца душпастырскага клопату пра тры адмысловыя групы лацінаамерыканскага грамадства: карэнныя народы, народ гарыфуна, людзей афрыканскага паходжання ў Гандурасе, і народы Амазоніі.

Арцыбіскуп Кабрэхас згадаў ролю жанчын і іх удзел у жыцці Касцёла як "пастаянную тэму"; гэты пункт быў уключаны ў выніковы дакумент. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра іх удзел у працэсах прыняцця рашэнняў.

У агульнай складанасці ў сустрэчах прынялі ўдзел 406 свецкіх вернікаў, манаскіх асоб, дыяканаў, святароў, біскупаў. Мовамі зносін былі іспанская, партугальская, англійская і французская. Паралельна ішоў "лічбавы Сінод", у якім удзельнічалі маладыя прадстаўнікі кожнага рэгіёну.

Па словах іерарха, асаблівасцю лацінаамерыканскага Сінадальнага працэсу стаў "метад духоўнай гутаркі", калі людзі слухалі адзін аднаго "без прадузятасці", а затым прымалі рашэнні на аснове “агульнага распазнання”.

Лацінаамерыканскі Сінод стаў завяршальным у серыі кантынентальных асамблей у рамках Сінадальнага працэсу, абвешчанага Папам. Да гэтага дэлегаты мясцовых Касцёлаў Еўропы сустрэліся ў Празе, Усходніх Каталіцкіх Цэркваў – у Бейруце, Касцёлаў Азіі – у Бангкоку, Касцёлаў афрыканскага кантынента – у Адыс-Абебе. У Паўночнай Амерыцы было праведзена дзесяць рэгіянальных анлайн-асамблей.

Кожная з кантынентальных Асамблей рыхтуе ўласны выніковы дакумент і накіроўвае яго ў Ватыкан, у сакратарыят Сінода. Гэтыя сем тэкстаў стануць асновай другога працоўнага дакумента Сінода, які павінен быць апублікаваны ў чэрвені 2023 года. На яго падставе адбудуцца дыскусіі ў рамках Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане.
 

22 сакавіка 2023, 10:29
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031