Старшыня епіскапату Германіі з ініцыятывай размоў у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У лісце да трох кардыналаў з Рымскай курыі іерарх просіць "прызначыць перамовы як мага хутчэй” пасля апошняй сустрэчы Сінадальнага шляху, якая пройдзе ў Франкфурце 9-11 сакавіка 2023 года. "Запэўніваю вас, што мы сур'ёзна ставімся да выказанай вамі заклапочанасці з нагоды пытанняў адносна Сінадальнага камітэта і Сінадальнай рады", - напісаў ён.
У лісце за подпісамі кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна і прэфектаў Дыкастэрыі веравучэння кардынала Луіса Ладарыі і Дыкастэрыі па справах біскупаў кардынала Марка Уэле гаворыцца, што ні Сінадальны шлях, ні іншы створаны ім орган, ні якая-небудзь біскупская канферэнцыя не маюць кампетэнцыі заснаваць Сінадальную раду на нацыянальным, дыяцэзіяльным або парафіяльным узроўні.