Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскуп Марыяна Крачата Біскуп Марыяна Крачата 

У Рыме выбралі новае кіраўніцтва COMECE

70-гадовы італьянскі біскуп Марыяна Крачата абраны новым старшынёй Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE). Выбары прайшлі 22 сакавіка 2023 года ў Рыме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Акрамя старшыні аб’яднання дэлегаты епіскапатаў краін ЕС абралі таксама чатырох віцэ-старшынь. Імі сталі арцыбіскуп Дыжонскі Антуан Эруар з Францыі, дапаможны біскуп Лісабонскай архідыяцэзіі Нуна Брас да Сілва Марцінс з Партугаліі, біскуп Вілкавішскі Рымантас Норвіла з Літвы і біскуп Капенгагенскі Чэслаў Казон з Даніі.

Новы старшыня COMECE нарадзіўся ў 1953 годзе ў Кастэльветрана на Сіцыліі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1979 годзе. Займаўся душпастырствам, абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. У 2007 годзе стаў біскупам дыяцэзіі Нота на Сіцыліі. У 2008 годзе быў абраны сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Італіі. У 2013 годзе Францішак прызначыў яго біскупам італьянскай дыяцэзіі Лаціна-Тэрачына-Сэццэ-Прыверна. З 2017 года іерарх быў дэлегатам італьянскага епіскапату ў COMECE, а з 2018 па 2023 год – віцэ-старшынёй гэтай арганізацыі.

Біскуп Марыяна Крачата змяніў на пасадзе старшыні Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці арцыбіскупа Люксембуржскага, кардынала Жана-Клода Олерыша, які кіраваў аб’яднаннем на працягу пяцігадовага тэрміну з 2018 года.

Камісія біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці была заснавана 3 сакавіка 1980 года. Асноўнай задачай арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне і вядзенне дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і еўрапейскімі інстытутамі. У яе ўваходзяць іерархі, дэлегаваныя Канферэнцыямі Біскупаў 27 дзяржаў-членаў ЕС. Пасля фармальнага выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, дэлегаты епіскапату Англіі і Уэльса і епіскапату Шатландыі ўдзельнічаюць у працы Камісіі ў якасці назіральнікаў.

23 сакавіка 2023, 09:22
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031