Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Вясновы дзень катакомбаў у Рыме

18 сакавіка 2023 года ў Рыме прайшоў Вясновы дзень катакомбаў. Сем хрысціянскіх некропаляў можна было наведаць бясплатна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Для дзяцей і моладзі прайшлі спецыяльныя семінары, якія пазнаёмілі іх са светам раннехрысціянскай сімволікі. Шляхі міру – так гучала тэма Шостага дня катакомбаў. Наведванне магіл першых хрысціян, сярод якіх шмат мучанікаў, стала заклікам да малітвы за мір ва Украіне.

Папская камісія па сакральнай археалогіі запланавала ў 2023 годзе яшчэ адно мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі выключных месцаў хрысціянскага падземнага Рыма: восенню можна будзе наведаць катакомбныя комплексы, якія адкрываюцца толькі ў асаблівых выпадках.

Удзельнікі Шостага дня катакомбаў атрымалі адмысловы купон, які дзейнічае на два льготныя ўваходы ў адкрытыя для публікі катакомбы Рыма. Ім можна скарыстацца да 31 снежня 2023 года.
 

21 сакавіка 2023, 10:52