Вясновы дзень катакомбаў у Рыме
18 сакавіка 2023 года ў Рыме прайшоў Вясновы дзень катакомбаў. Сем хрысціянскіх некропаляў можна было наведаць бясплатна.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Для дзяцей і моладзі прайшлі спецыяльныя семінары, якія пазнаёмілі іх са светам раннехрысціянскай сімволікі. Шляхі міру – так гучала тэма Шостага дня катакомбаў. Наведванне магіл першых хрысціян, сярод якіх шмат мучанікаў, стала заклікам да малітвы за мір ва Украіне.
Папская камісія па сакральнай археалогіі запланавала ў 2023 годзе яшчэ адно мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі выключных месцаў хрысціянскага падземнага Рыма: восенню можна будзе наведаць катакомбныя комплексы, якія адкрываюцца толькі ў асаблівых выпадках.
Удзельнікі Шостага дня катакомбаў атрымалі адмысловы купон, які дзейнічае на два льготныя ўваходы ў адкрытыя для публікі катакомбы Рыма. Ім можна скарыстацца да 31 снежня 2023 года.
21 сакавіка 2023, 10:52