Размова Францішка з грэчаскімі езуітамі ў Афінах. Ілюстрацыйнае фота Размова Францішка з грэчаскімі езуітамі ў Афінах. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Венгерскія езуіты збіраюць пытанні да Пантыфіка

Скажы Папу! – пад такім дэвізам езуіты ў Венгрыі збіраюць пытанні да Францішка перад яго візітам у Будапешт.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Лепшыя з іх плануецца задаць непасрэдна на запланаванай на 29 красавіка 2023 года ў Будапешце прыватнай сустрэчы Папы з яго сабратамі. Пра ініцыятыву паведамляе венгерскі каталіцкі партал Magyar Kurír.

“Пра што б вы спыталі Папу, калі б у вас была магчымасць зрабіць гэта падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце на шляху з Рыма ў Будапешт, а затым назад у Рым?” - напісалі езуіты.

Зацікаўленыя могуць размясціць сваё пытанне на сайце венгерскай правінцыі Таварыства Езуса або сфармуляваць яго падчас дыскусіі, запланаванай у Будапешце за тыдзень да папскага візіту. Пасля гэтага паўстануць прапановы пытанняў, якія праз некалькі дзён дашлюць непасрэдна Францішку.

Прыватная размова з мясцовымі езуітамі з’яўляецца часткай праграмы кожнай папскай паездкі за мяжу падчас пантыфікату Францішка. Яе стэнаграму звычайна публікуе езуіцкі часопіс La Civiltà Cattolica неўзабаве пасля візіту.

Францішак наведае Венгрыю 28-30 красавіка 2023 года. Самымі важнымі падзеямі стануць: нядзельная Імша на плошчы Кошута перад знакамітым будынкам парламента ў Будапешце і сустрэча з моладдзю ў спартыўнай зале імя Ласла Папа. Сустрэча з венгерскімі езуітамі пройдзе ўвечары 29 красавіка ў апостальскай нунцыятуры.
 

28 сакавіка 2023, 11:54