Пошук

 Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох 

Візіт ватыканскага кардынала ў Славакію

Свой трохдзённы візіт у Славакію 28 сакавіка 2023 года пачаў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх прыехаў па запрашэнне ўпаўнаважанага ўрада Славакіі па справах свабоды рэлігіі і веравызнання Анны Заборскай. Ён наведае Кошыцы, Міхалоўцы, Прэшаў і Браціславу.

Візіт уключае сустрэчы з рыма- і грэка-каталіцкім духавенствам, праваслаўнымі іерархамі. У яго гонар у грэка-каталіцкім саборы ў Кошыцах адбудзецца экуменічны канцэрт. У Прэшаўскім універсітэце, дзе ёсць два тэалагічныя факультэты: праваслаўны і грэка-каталіцкі, швейцарскі тэолаг прачытае лекцыю аб магчымасці сакрамэнтальнай еднасці католікаў і праваслаўных. У Кошыцах ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Эдуардам Хегерам.

30 сакавіка ў Браціславе адбудзецца сустрэча госця з Ватыкана з Экуменічнай радай Цэркваў. У другой палове дня кардынал Кох стане госцем на сімпозіуме, прысвечаным міжрэлігійнаму дыялогу паміж іудзейскімі і каталіцкімі супольнасцямі.
 

28 сакавіка 2023, 12:14